viasna on patreon

Прысуд Андрэю Пачобуту абскарджаны ў гарадскі суд

2011 2011-02-17T08:54:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прысуд журналісту «Газеты выборчай» Андрэю Пачобуту абскарджаны ў Мінскі гарадскі суд, скаргу падаў адвакат Аляксандр Галіеў.

Адвакат напярэдадні сустрэўся з журналістам, які адбывае 15-сутачны адміністрацыйны арышт нібыта за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня 2010 года. Пачобут настойвае, што выконваў свае прафесійныя абавязкі і знаходзіўся на дэманстрацыі ў Мінску як журналіст.

Па словах адваката Аляксандра Галіева, гэтая ж пазіцыя выкладзеная і ў скарзе:

– Ён не пагаджаецца з тым, што ў ягоных дзеяннях ёсць склад правапарушэння, у якім яго абвінавачваюць. Нязгода датычыць моманту, у якім ён нібыта выкрыкваў нейкія лозунгі. А другі момант, які абскарджваем – гэта тое, што супрацоўнікі міліцыі змянілі свае паказанні аб прысутнасці бейджа супрацоўніка «Газеты выборчай».

Аляксандр Галіеў сказаў, што настрой у Андрэя Пачобута бадзёры, аптымістычны, а нават іранічны.

Пачобут быў асуджаны суддзёй Кастрычніцкага суда Мінска Наталлей Пратасавіцкай. Гэта быў ужо другі прысуд журналісту па адной і той жа справе – нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі. Першы раз Пачобута аштрафавалі на 1 млн. 750 тыс. рублёў, але пракуратура апратэставала пастанову суда як занадта мяккую.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства