viasna on patreon

Спецдакладчыка ААН праінфармавалі пра папярэджанне Алесю Бяляцкаму

2011 2011-02-16T19:49:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/unlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў

Спадарыня Маргарэт СЭКАГІЯ,


Мы, праваабарончыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь і беларускія праваабаронцы ў асабістай якасці, хочам звярнуць Вашу ўвагу на папярэджанне, вынесенае Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь сёння, 16 лютага 2011 г., кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму (г. Мінск, Беларусь).

Пасля падзей 19 снежня 2010 г. у г.Мінску беларускія праваабаронцы падвергнуліся хвалі пераследу. У прыватнасці, у службовых памяшканнях і асабістых кватэрах прайшлі ператрусы і канфіскацыя аргтэхнікі і іншых асабістых рэчаў, а самі праваабаронцы падвергліся адміністратыўным спагнанням у выглядзе адміністратыўнага арышту альбо былі дапытаныя ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. З папярэднімі дзеяннямі, скіраванымі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый Рэспублікі Беларусь, Вы можаце азнаёміцца ў аналітычнай запісцы, прыкладзенай да дадзенага паведамлення і падрыхтаванай Міжнароднай назіральнай місіяй у Рэспубліцы Беларусь.

14 лютага 2011 года ў другой палове дня Алесь Бяляцкі атрымаў тэлефонны званок ад намесніка начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Паўла Елісеева. Супрацоўнік Генеральнай пракуратуры вусна запрасіў Бяляцкага на размову адносна "дзейнасці праваабарончага цэнтра "Вясна".

Раніцай 16 лютага 2011 г. Алесь Бяляцкі атрымаў позву з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якой Бяляцкаму неабходна было з’явіцца 16.02.2011 г. да 15.00 для "дачы тлумачэнняў у рамках праводзімай праверкі ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь па адрасе: г Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 24, каб. №513 да намесніка начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Елісеева П.П."

16 лютага 2011 г ў 15.00 Алесь Бяляцкі прыбыў у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і прабыў на сустрэчы да 15.20. Бяляцкі адмовіўся ад дачы паказанняў, спаслаўшыся на канстытуцыйнае права не сведчыць супраць сябе. Па заканчэнні дачы паказанняў Алесю было ўручана "Афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона" (№ 0702-17д-2010 ад 2011/02/16) за подпісам намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Н.І. Кукліс, у якім Бяляцкі быў папярэджаны аб тым, што праваабарончая арганізацыя "Вясна" ажыццяўляе дзейнасць, не прайшоўшы ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, што супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Неабходна адзначыць, што ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасьці), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў. Наяўнасць дадзенага артыкула ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь з'яўляецца неапраўданым абмежаваннем свабоды асацыяцыяў і супярэчыць міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь, прынятым ёю ў рамках ААН і АБСЕ, у тым ліку Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Услед  за вынясеннем названага папярэджання патэнцыйна можа быць узбуджана ў дачыненні да Алеся Бяляцкага крымінальная справа па артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Просім Вас па магчымасці аператыўна адрэагаваць на дадзенае паведамленне і распачаць неабходныя дзеянні ў рамках Вашага мандата.

Фонд развіцця прававых тэхналогій, Алена Танкачова
Цэнтр прававой трансфармацыі, Вольга Смалянка
Цэнтр па правах чалавека, Раіса Міхайлоўская
Беларускі дом правоў чалавека, Таццяна Р
эвяка
Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць", Іна Кулей
Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Алег Гулак
Праваабаронца, выпускнік першага міжнароднага вышэйшага курса па правах чалавека Польскага Хельсінкскага Камітэта, Барыс Звоскаў


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства