viasna on patreon

Першая перамога жанчын, ня згодных з выракамі беларускіх судоў

2011 2011-02-16T15:26:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Шэсць гадоў маці асуджанага дамагалася перагляду справы.

Дзякуючы намаганням групы жанчын на 15 гадоў раней за тэрмін прысуду выйшаў на свабоду Яўген Мірановіч. Мінскі абласны суд асудзіў яго да 30 гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ў рабаўніцтве і забойстве.

«Яшчэ да ўваходжання прысуду ў законную сілу Мірановіч двойчы спрабаваў абскардзіць судовае рашэнне ў Вярхоўным Судзе. Аднак скаргі не былі прынятыя да разгляду з фармальных прычынаў, – кажа юрыстка Тамара Сяргей. – Маці асуджанага Ніна Мірановіч не сумнявалася ў невінаватасці сына і цягам шасці гадоў безвынікова спрабавала аднавіць справядлівасць, звяртаючыся ва ўсе інстанцыі суда і пракуратуры. Трэба адзначыць, што ў 2002 годзе па амністыі ды ў 2003 годзе ў сувязі са зменаю заканадаўства тэрмін зняволення Мірановіча быў скарочаны сумарна на пяць гадоў».

У 2007 годзе Ніна Мірановіч стала дамагацца справядлівасці разам з групаю жанчын, ня згодных з рашэннямі судоў ва ўласных грамадзянскіх справах і крымінальных справах сваіх родных.

«Толькі ў 2010 годзе Генеральная пракуратура вынесла пратэст на прысуд Мінскага абласнога суда ў крымінальнай справе Яўгена Мірановіча. Затым прэзідыум Вярхоўнага Суда часткова задаволіў пратэст Генпракуратуры: праз недаказанасць удзелу Мірановіча з яго знялі абвінавачанне ў рабаўніцтве; асуджанага прызналі вінаватым у забойстве без абцяжарвальных абставінаў. Як вынік, разам з дзвюма амністыямі тэрмін пакарання Мірановіча скараціўся на 15 гадоў і днямі ён выйшаў на волю, прабыўшы ў зняволенні менш за дзесяць гадоў», – паведаміла юрыстка.

Разам з тым, мяркуе яна, Вярхоўны Суд мусіў быў прызнаць незаконнасць і неабгрунтаванасць судовых рашэнняў у дачыненні Яўгена Мірановіча, бо ў абвінавачвальным прысудзе і матэрыялах справы адсутнічалі доказы ягонай віны. «Аднак Вярхоўны Суд спалохаўся адказнасці за тое, што цягам многіх гадоў даваў фармальныя адпіскі, а не разглядаў паводле закону скаргі асуджанага і ягонага адваката», – лічыць адвакат.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства