"Белсаюздрук" не збіраецца павялічыць тыраж газеты "Народная Воля" ў рознічным гандлі
Няма таго дня, каб у рэдакцыю не завіталі дзясяткі (а то і сотні) чалавек з адным пытаннем: дапамажыце набыць свежы нумар "Народнай Волі"!
Сапраўды, у апошнія месяцы гэта стала праблемай. Асабліва ў Мінску.
Таму 25 студзеня дырэктару РУП "Белсаюздрук" І.В.Дудзічу быў накіраваны наступны ліст.
Здавалася б, кіраўніцтва "Белсаюздруку" станоўча адгукнецца на просьбу рэдакцыі. Ды дзе там! Вось ліст, які мы атрымалі за подпісам намесніка дырэктара "Белсаюздруку" С.М.Цярэшкі.
Як кажуць, без каментарыяў. Вось вам і свабода слова, вось вам і дэмакратыя!
Рэдакцыя, вядома, будзе яшчэ раз звяртацца ў "Белсаюздрук" з просьбай павялічыць тыраж газеты "Народная Воля" ў рознічным гандлі. Але цяжка сказаць, які на гэты раз будзе адказ. Таму мы раім тым, хто хоча рэгулярна чытаць "Народную Волю": падпішыцеся, калі ласка. Дарэчы, у Мінску гэта можна зрабіць не толькі праз паштовыя аддзяленні, але і праз спецыялізаваныя пункты "Белсаюздруку", дзе падпіска больш танная. Пры гэтым свежыя нумары газеты Вы зможаце атрымліваць у любым бліжэйшым кіёску, што пазбавіць Вас хваляванняў наконт таго, што злаўмыснікі пашкодзяць у пад'ездзе вашу паштовую скрыню і забяруць газету.
Адным словам, давайце разам змагацца за "Народную Волю".
Вы — з «Народнай Воляй», «Народная Воля» — з Вамі!
Рэдакцыя.