viasna on patreon

КДБ робіць ператрус у віцебскім “Эўрапейскім клюбе”

2011 2011-02-16T13:25:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каля 12.00 некалькі супрацоўнікаў КДБ прыйшлі з пастановай на ператрус у дом №5 па вуліцы 1-й Сеньненскай. У гэтым доме, дзе віцебскія актывісты ладзяць грамадзкія імпрэзы, знаходзяцца Хрыстафор Жаляпаў, давераная асоба Аляксея Міхалевіча і віцебскі каардынатар “За Свабоду”, а таксама актывіст руху Валеры Пятроў.

Спадар Жаляпаў да 11-й раніцы быў выкліканы на допыт у віцебскую абласную ўправу КДБ. Адтуль на службовай машыне яго прывезьлі на ператрус: Хрыстафор Жаляпаў – уласьнік прыватнага дома, дзе разьмясьціўся “Эўрапейскі клюб”. Там праводзяцца навучальныя сэмінары, сустрэчы з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі ды іншыя імпрэзы.

Што ў гэтым доме шукаюць супрацоўнікі КДБ – невядома, аднак ператрус праводзіцца, як напісана ў пастанове, у межах крымінальнай справы па факце масавых непарадкаў 19 сьнежня ў Менску.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства