Актывістку, якая не была на Плошчы, дапыталі як сьведку
https://spring96.org/be/news/41313
2011
2011-02-16T08:16:34+0200
2011-02-16T08:16:34+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
15 лютага ў Мазырскі аддзел Гомельскай
управы КДБ была выклікана сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў
Людміла Краснасельская.
«Дапытваў мяне тры з паловай гадзіны як сьведку пра масавыя
беспарадкі ў Менску супрацоўнік аддзелу Васіль Прыходзька. Зь мяне
ўзята падпіска пра неразгалошваньне сутнасьці размовы».
Людміла зьдзіўляецца, як яна можа наагул быць сьведкай у справе
масавых беспарадкаў у сталіцы, калі пра біцьцё дзьвярэй у Доме ўраду
даведалася з афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі.