viasna on patreon

У дзень Святога Валянціна Алесь Бяляцкі даведаўся пра спатканне з Генеральнай пракуратурай

2011 2011-02-14T16:05:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лютага пасля абеду старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму затэлефанаваў чалавек, які прадставіўся намеснікам начальніка аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Генаральнай пракуратуры РБ Паўлам Елісеевым.

Супрацоўнік Генпракуратуры выказаў жаданне пагутарыць з А. Бяляцкім. На пытанне, наконт чаго мяркуецца гутарка, сп. Елісееў адказаў: “Наконт дзейнасці праваабарончага цэнтра “Вясна”.

На думку Алеся Бяляцкага, гэты выклік звязаны з актыўнай дзейнасцю ПЦ “Вясна” як незарэгістраванай арганізацыі. Хутчэй за ўсё, мяркуе праваабаронца, ён будзе папярэджаны за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

“Калі гэтак адбудзецца, я адразу катэгарычна не згодны, -- пракаментаваў сітуацыю сам Алесь Бяляцкі. – Артыкул 193.1 – “Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі” – супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным пагадненням Рэспублікі Беларусь, узятым ёю на сябе ў сферы абароны правоў чалавека. Гэта – рэпрэсіўны артыкул, накіраваны на ўдушэньне грамадзкай актыўнасьці ў Беларусі”.   

Гутарка А.Бяляцкага ў Генпракуратуры адбудзецца 16 лютага, у сераду, у 15 гадзінаў.  Да серады павінна быць даслана афіцыйная позва. 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства