Горадня: затрыманыя моладзевыя актывісткі
https://spring96.org/be/news/41254
2011
2011-02-14T10:11:58+0200
2011-02-14T10:11:58+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Уначы ў Горадні затрыманыя Надзея Крапівіна
і Вераніка Лемяноўская. Іх затрымалі нібыта за нібыта расклейваньне ўлётак .
Дзяўчаты знаходзяцца ў пастарунку.
Маці Надзеі Крапівінай – спадарыня Ніна сказала, што раніцай у іх кватэры
правялі ператрус, сканфіскавалі ноўтбук, улёткі “Свабоду Кіркевічу!”, “Свабоду
Дашкевічу!”
Бацька Веранікі Лемяноўскай Мікола паведаміў, што раніцай нехта тэлефанаваў у
дзьверы, але паколькі ён моцна спаў пасьля начной працы, то адразу не пачуў, а
потым, калі ўжо выйшаў на вуліцу, пабачыў, што міліцэйская машына зьехала.