viasna on patreon

Экстрэмізму ў інструкцыях не знойдзена і Ашмянская мытня вярнула іх праваабаронцу

2011 2011-02-11T16:39:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў з Ашмянскай мытні заказную бандэроль з Інструкцыямі для кароткатэрміновых назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія былі канфіскаваныя 30 лістапада 2010 г. на памежным пераходзе "Каменны Лог» беларускімі мытнікамі.

Тады праваабаронца не пагадзіўся з адвольным адабраннем друкаванай прадукцыі перадвыбарчага характару і па прыбыцці ў Гомель падаў скаргі ў дзяржаўны мытны камітэт, а таксама ў суд Ашмянскага раёна. Яшчэ напярэдадні выбараў, 17 снежня мінулага года першы намеснік мытнага камітэта паведаміў Леаніду Судаленку аб правамернасці дзеянняў мытнікаў. Канфіскацыя матывавана неабходнасцю правядзення ва ўпраўленні КДБ па Гродзенскай вобласці экспертызы інструкцый на прадмет утрымання экстрэмізму.

Суд Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці сваім рашэннем ад 5 студзеня 2011 года ў задавальненні пададзенай праваабаронцам скаргі на незаконную канфіскацыю друкаванай прадукцыі адмовіў.  Суд пагадзіўся з меркаваннем прадстаўнікоў дзяржаўнага мытнага камітэта і таксама палічыў неабходным правесці экспертызу канфіскаваных Інструкцыяў на прадмет наяўнасці заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасці.

Леанід Судаленка ў сваю чаргу падаў касацыйную скаргу ў Гродзенскі абласны суд, у якой прывёў аргументы нязгоды з рашэннем папярэдняй інстанцыі.

"Я па-ранейшаму лічу дзеянні мытнікаў незаконнымі, якія супярэчаць прынцыпам адкрытасці і галоснасці правядзення выбараў у нашай краіне і абмяжоўваюць маё права на свабоду распаўсюду інфармацыі. Мне так і не патлумачылі, для дасягнення якой мэты абмежавалі мае правы. Спасылка супрацоўнікаў мытні на нормы нацыянальнага заканадаўства, выкладзеныя ў пратаколе, у прыватнасці на артыкулы 21 і 145 Мытнага кодэкса, а таксама на Закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" супярэчаць маім правам, замацаваным у артыкулах 23 і 34 Канстытуцыі, а таксама ў артыкуле 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, "- упэўнены Судаленка.

Пасля падачы касацыйнай скаргі начальнік Ашмянскай мытні паведаміў праваабаронцу аб заканчэнні экспертызы і запрасіў прыбыць за канфіскаванай друкаванай прадукцыяй. Калі ж Інструкцыі не забяруць, то мытня будзе звяртацца ў суд з пытаннем аб прызнанні тавару безгаспадарным.

У лісце ў адказ начальніку мытні Леанід Судаленка, з улікам аддаленасці месца жыхарства, прапанаваў даслаць канфіскаваныя друкаваныя матэрыялы паштовай бандэроллю, што мытня і зрабіла.

Толькі вось неабходнасць дадзеных Інструкцый для кароткатэрміновых назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёння адпала. Праўда, у выпадку прыняцця Беларуссю патрабавання Захаду аб правядзенні паўторных прэзідэнцкіх выбараў, яны яшчэ могуць спатрэбіцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства