viasna on patreon

Скончыўся ператрус у маладафронтаўца Дзяніса Лазара

2011 2011-02-10T15:21:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі КДБ правялі ў сябра МФ Дзяніса Лазара ператрус па справе пра масавыя беспарадкі.  "Камітэтчыкі" абшукалі кватэру дасканала: знайшлі нават пашпарт Зьмітра Дашкевіча, які быў схаваны між падносамі ў пліце.

Таксама іх зацікаліў таўшчэзны нататнік зь вершамі Уладзя Яроменкі, які зараз знаходзіцца ў "амэрыканцы" па абвінавачваньні ў арганізацыі й удзеле ў масавых беспарадках.

Акрамя пашпарта Дашкевіча й вершаў Яроменкі, супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі 4 расьцяжкі "Свабоду палітвязьням!", "Свабоду Палажанцы!", "Свабоду Лобаву!", "Свабоду Севярынцу!", мабільны тэлефон Дашкевіча, некаторыя дакументы й асабістыя рэчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства