viasna on patreon

Барысу Гарэцкаму вынеслі папярэджанне

2011 2011-02-10T12:15:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналіст Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі наведаў Генеральную Пракуратуру, куды яго выклікалі на размову, каб ён адказаў на пытанні, што з'явіліся да журналіста ў супрацоўнікаў пракуратуры. 

-- А 10-й раніцы я прыйшоў на допыт, які працягнуўся каля 40 хвілін. Праводзіў яго саветнік юстыцыі Павал Елісееў. Ён дапытаў мяне па падзеях 17 студзеня калі мяне затрымалі: на большасць пытанняў я адмовіўся адказваць, карыстаючыся сваім правам не сведчыць супраць сябе. Супрацоўніка пракуратуры цікавіла мая датычнасць да супрацоўніцтва з Радыё Рацыя. Пасля гэтага мне вынеслі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ. Я лічу гэтае папярэджанне незаконным, бо яно парушае канстытуцыйнае права мяне як грамадзяніна, як журналіста, на збор распаўсюд і захаванне інфармацыі.

У папярэджанні адзначана, што ў выпадку далейшай дзейнасці мяне могуць прыцягнуць да адказнасці паводле закону. Толькі на дадзены момант беларускае заканадаўства не прадугледжвае адказнасці за такія дзеянні, бо гэтая адказнасць яшчэ не распрацаваная Парламентам у выглядзе заканадаўчых актаў. Вось калі яна з’явіцца тады за такую дзейнасць магчыма можна будзе мяне да яе прыцягнуць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства