viasna on patreon

Светлагорск: Ператрус на кватэры Сьвятланы Міхальчанкі

2011 2011-02-09T08:07:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Сьветлагорску ў кватэры актывісткі партыі левых «Справядлівы сьвет» Сьвятланы Міхальчанкі супрацоўнікі мясцовага аддзелу КДБ правялі ператрус.

«Пачалося ўсе неяк па-дзіцячы. Спачатку прыйшоў міліцыянт і стаў пытацца пра нейкае дарожнае здарэньне. А 18-й гадзіне ў кватэру пазваніў іншы міліцыянт нібыта праверыць пашпартны рэжым, а ўжо за ім зьявіліся два кадэбісты. Паказалі пастанову на ператрус, падпісаную менскім пракурорам. Такія ветлівыя маладыя людзі, акуратныя — усе вуглы абшукалі».

Ператрус яшчэ ня скончыўся. Але ўжо зразумела, што чэкісты забіраюць у Сьвятланы Міхальчанкі, былога пэдагога, дырэктара школы, сыстэмны блёк і два дзясяткі DVD-дыскаў.

Сьвятлана Кандратаўна толькі два дні як выпісалася з шпіталю. З-за хворай нагі ёй цяжка хадзіць. Яна кажа, што 19 сьнежня была ў Менску, але не на плошчы Незалежнасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства