Затрыманыя моладзевыя актывісты АГП
https://spring96.org/be/news/41186
2011
2011-02-09T15:46:41+0200
2011-02-09T15:46:41+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня раніцай у Мінску пры распаўсюдзе спецвыпуску
"Плошча" былі затрыманыя 2 актывісты "Маладых дэмакратаў" Зміцер Сільчанка і Алег
Кероль. Затрыманьне адбылося ў 12.30 у раёне плошчы Якуба Коласа.
Моладзевы актывіст АГП Аляксандр Сцепаненка пакінуў месца распаўсюду да моманту
затрыманьня.
"Мы ўбачылі надыходзячую да нас групу людзей у цывільным з рацыямі. Дзіма
і Алег засталіся ў руках з газетамі, я паспеў адысьці ўбок. Іх атачылі і
суправадзілі ў пад'ехаўшы мікрааўтобус", - распавёў Сцепаненка.
У цяперашні час сувязь з удзельнікамі акцыі адсутнічае.