viasna on patreon

У Брэсце АГП пакінулі без тэхнікі

2011 2011-02-08T17:05:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Цягам двух гадзінаў адбываўся ператрус у Брэсцкім абласным офісу Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які праводзілі два супрацоўнікі Упраўлення КДБ Брэста. Вынікам ператрусу стала канфіскацыя сістэмнага блоку кампутара ды некалькіх нататнікаў намесніка старшыні "Маладых Дэмакратаў" Уладзіміра Вуека.

Старшыня абласной арганізацыі, Мікалай Коўш, які прыбыў на месца падзеяў у момант правядзення ператрусу адзначыў, што гэта няўдалыя спробы застрашыць грамадскіх актывістаў:

- Усё гэта незаконна, але каманда дана "фас" і яна ідзе па ўсіх накірунках. Ператрусы ў актывістаў дома, ператрусы ў офісах, выклікі актывістаў у КДБ, дзе яны папярэджваюцца, што ў выніку дальнейшага ўдзелу ў акцыях, яны могуць быць падвергнутыя да крымінальнай адказнасці. Гэта акцыі застрашвання, але ў дачыненні да тых сябраў, якія ў нас у партыі, яны бессэнсоўныя. 

Нагадаем, што на мінулым тыдні, праваахоўныя органы заяўлялі аб гатоўнасці вярнуць канфіскаваны 18 мая 2010 года сістэмны блок, але не змаглі яго адшукаць на сваіх складах. Цяпер партыю пакінулі без другога "сістэмніка", што азначае тэхнічную паралізацыю арганізацыі.

Ператрус адбываўся ў рамках крымінальнай справы па масавых акцыях у Мінску, 19 снежня, пасля завяршэня галасавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства