Магілёў: Лабачову – 7 сутак, Нягаціну – 5 сутак
https://spring96.org/be/news/41158
2011
2011-02-08T14:27:28+0200
2011-02-08T14:27:28+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
8 лютага ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва разглядаліся адміністратыўная справа Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна і Наталлі Шкадун. Пратаколы на грамадскіх актывістаў былі складзены за акцыю салідарнасці, праведзеную ў горадзе 16 студзеня.
Суддзя Кужалева Галіна Аляксандраўна вынесла прысуд па гэтай адміністратыўнай справе: Валянціну Лабачову – 7 сутак арышта, Сяргею Нягаціну – 5 сутак арышта. Наталлі Шкадун суддзя вынесла папярэджанне, улічваючы, што жанчына мае чатырох непаўнагадовых дзяцей і першы раз затрыманая за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Паводле заканадаўства, на абскарджанне прысуду В.Лабачоў і С.Нягацін маюць 5 дзён, Н.Шкадун – 10 дзён.