viasna on patreon

Садоўскага выклікаюць на допыт ў КДБ

2011 2011-02-08T09:26:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага ў аўторак 8 лютага ў 16-00 выклікаюць на допыт ў КДБ. Увечары яму патэлефанавалі ад імя сьледчага Івана Іванавіча Санько, які вядзе крымінальную справу лідэра БХД Паўла Севярынца. 


Садоўскі толькі на выходных вярнуўся з замежнай паездкі. Перад ад'ездам яго ўжо выклікалі на допыт якраз на дзень ад'езду, таму Дзяніс вымушаны быў адмовіцца ад візіту ў КДБ. Падчас яго адсутнасьці ў краіне, яго 5 разоў па хатнім тэлефоне бацькоў шукалі з контрвыведкі.


У інтэрв'ю  прэс-службе БХД Дзяніс Садоўскі заявіў: "Я расцэньваю гэта як палітычны ўціск. Тая кампанія масавых рэпрэсіяў, якая ідзе зараз па краіне, адназначна сьведчыць пра палітычную матывацыю гэтай так званай крымінальнай справы аб масавых беспарадках".

Нагадаем, на наступны дзень пасьля трагічных падзеяў на Плошчы Незалежнасьці зраніцы 20 сьнежня да Дзяніса Садоўскага дахаты спрабавалі патрапіць прадстаўнікі сьпецслужбаў, але ён не адчыніў дзьверы. Затым яны дзяжурылі ля пад'езда. Тры дні Дзяніс быў заблакаваны ў сваёй кватэры, затым аблогу зьнялі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства