viasna on patreon

Назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі пераследуюць дагэтуль

2011 2011-02-07T11:43:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shytal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Шыталь

Кастусь Шыталь

Назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ад БХК з Глыбокага Кастуся Шыталя не пакідае ў спакоі мясцовая міліцыя.

28 студзеня яму патэлефанаваў на мабільны тэлефон мясцовы ўчастковы Альхімёнак, які хацеў пагутарыць з актывістам наконт ягонага назіраньня пад час прэзідэнцкіх выбараў. Пры гэтым ён паведаміў, што у міліцыю прыйшла некая “папера на яго”.

Затым супрацоўнікі міліцыі наведалі ягоную маці, якую спрабавалі распытаць пра удзел сына ў кампаніі па назіраньню за выбарамі. Наступнага разу міліцыянты спрабавалі ўручыць маці позву на допыт сына, аднак яна адмовілася яе прымаць, паколькі Кастусь дома не пражывае.  Супрацоўнікі міліцыі тэлефанавалі нават у Браслаў, дзе ён браў удзел у рэлігійнай імпрэзе, спрабуючы такім чынам знайсьці актывіста.

Сам Кастусь Шыталь лічыць, што яго пераследуюць за тое, што ў день выбараў ён зафіксаваў факты парушэньня выбарчага заканадаўства на Глыбоцкім выбарчым участку №2, якія затым сталі вядомыя грамдадству праз незалежныя СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства