Гомельскія актывісты РЭП заяўляюць пра пікеты салідарнасьці
Актывісты незалежнага прафсаюзу РЭП на Гомельшчыне падалі 15 заявак у мясцовыя органы ўлады з просьбай
дазволіць ім правесьці пікеты супраць пераследу
экс-кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама сябраў іх выбарчых штабоў.
Акцыі, правядзеньне якіх прызначана на 23 лютага, будуць праходзіць у выглядзе
пікетаў у буйных райцзнтрах
вобласці і Гомелі на
адкрытай пляцоўцы каля гіпермаркету “Гіппа”, што на Рэчыцкай шашы.
Пра гэта Praca-by.info паведаміў прававы інспектар
прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка.
- Мы хочам правесці акцыю, каб выказаць сваё стаўленне да
таго, што адбываецца ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Краіна ператварылася
ў турму - ператрусы, арышты, допыты, абуральныя парушэнні правоў чалавека,
парушэнні не толькі міжнародных нормаў, але і беларускіх законаў. Мы хочам
звярнуць на гэта ўвагу грамадскасці. Людзі павінны задумацца, у якіх умовах яны
жывуць, - сказаў Леанід Судаленка.