viasna on patreon

Актывіста «Нашага дома» выклікаюць у КДБ

2011 2011-02-07T10:02:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Віцебскага актывіста грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Паўла Варашылава выклікаюць у КДБ. Позву на допыт актывіст знайшоў сёньня ў паштовай скрынцы. У ёй пазначана, што опэрупаўнаважаны Андрэй Рошчын чакае яго 8 лютага як сьведку ў крымінальнай справе № 10011110362.

1 лютага двое супрацоўнікаў спэцслужбы прыходзілі да хаты актывіста. У двары яго не засьпелі. Быў на працы. Пра тое, што камітэтчыкі прыходзілі, паведаміла хлопцу маці.

Павал Варашылаў ня быў удзельнікам акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Цікавасьць з боку КДБ ён тлумачыць сваёй актыўнасьцю ў ходзе перадвыбарчай кампаніі.

1 лютага опэрупаўнаважаны Андрэй Рошчын дапытваў і праваабаронцу з той жа кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву. Яна ўдзельнічала ў акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня. Падзеі на Плошчы яна здымала на фота і відэа. Як яна сьцьвярджае, у яе ёсьць здымкі міліцыянтаў, якія бачылі тых, хто ламаў дзьверы й біў вокны ў Доме ўраду. Гэтымі дакумэнтамі зацікавіліся камітэтчыкі. Сёньня яны абяцалі забраць іх у Крысьціны Шацікавай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства