viasna on patreon

Родным зняволеных пішуць з усяго свету

2011 2011-02-04T14:30:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Карэспандэнцыю на адрас бацькоў затрыманых дасылаюць міжнародныя арганізацыі, палітычныя партыя, праваабарончыя цэнтры, а таксама простыя людзі, занепакоеныя лёсам палітыкаў і актывістаў.

Сярод паштовак ды лістоў – словы пра выключна палітычны характар крымінальнай справы, падтрымка і завярэнні ў пільнай увазе да падзеяў у Беларусі:

– Сёння я атрымаў чатыры паштоўкі з "Міжнароднай амністыі" – на рускай, нямецкай і польскай мовах. Яны выказваюць мне падтрымку: "Мы жадаем вам сіл у гэты цяжкі час і думаем пра вас. Мы хочам, каб вы ўспрынялі гэтую паштоўку як знак салідарнасці ды спадзяемся, што Настасся Палажанка і іншыя зняволеныя хутка выйдуць на волю".

Распавёў бацька намесніцы старшыні Маладога фронту Настассі Палажанкі, якая на сённяшні дзень з’яўляецца адзінай жанчынай, якую да гэтага часу не вызвалілі з-пад варты.

Па словах Уладзіміра Палажанкі, падобныя лісты на яго мінскі адрас паступаюць штодня разам са шматлікімі тэлефанаваннямі і інфармацыяй пра акцыі салідарнасці. Бацька зняволенай адзначае, напрыклад, актыўныя дзеянні славацкіх правааабронцаў, якія ўжо некалькі раз праводзілі акцыі ў падтрымку арыштантаў беларускага КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства