Давераных асобаў Рымашэўскага шукае міліцыя, каб выклікаць на допыт (абноўлена)
https://spring96.org/be/news/41118
2011
2011-02-04T09:55:00+0200
2011-02-04T09:55:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сябраў БХД, давераных асобаў Віталя Рымашэўскага Ірыну Логвін і Любоў Каменеву шукаюць прадстаўнікі сілавых структураў, каб уручыць позвы на допыт ў Фрунзенскі РАУС г. Менска. 2 лютага ўвечары яны шукалі дзяўчатаў на працы, а на наступны дзень тэлефанавалі і прыходзілі дахаты.
Маці Ірыны Логвін патэлефанаваў участковы з патрабаваннем, каб яе дачка з'явілася ў пятніцу 4 снежня ў 11-00 у міліцыю на вул. Кальварыйскую на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. А позву Любові Каменевай уручылі яе сястры. Яе выклікалі таксама на пятніцу і таксама ў якасці сведкі, але ў КДБ. Пазней Любоў сама звязалася са следчым, і допыт атрымалася перанеці на 10-ю гадзіну раніцы панядзелка.