viasna on patreon

Атрошчанкаву - 9 сутак, Сяргеенку - 7 сутак, Лебедзю - ?

2011 2011-01-31T12:50:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Маскоўскага раёна асудзіў Цімафея Атрошчанкава на 9 сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці 19 снежня. Прычым на разгляд адміністратыўнай справы не быў дапушчаны адвакат.

Як паведамляюць прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай місіі, суддзя Тацяна Матыль не паведаміла адвакату пра месца і час разгляду справы. Адвакат ня ведаў нават, у чым абвінавачваюць ягонага падабароннага. Толькі праз гадзіну пасьля вынясеньня прысуду яму было прадстаўленае судовае рашэньне. Пад час разгляду адміністратыўнай справы сведкі з боку абвінавачваньня дапытаныя не былі.

Аляксандр Сяргеенка атрымаў 7 сутак. У другой палове дня будуць судзіць Міхаіла Лебедзя.

Цімафея Атрошчанкава затрымалі 28 студзеня. Позна вечарам нехта патэлефанаваў яму з інфармацыяй пра брата Аляксандра, зняволенага паводле крымінальнай справы пра падзеі 19 снежня. Ён пайшоў на сустрэчу і не вярнуўся. Толькі на другі дзень стала вядома, што яго адвезлі на Акрэсціна.

Падобным чынам затрымлівалі і Сяргеенку. Сябра АГП Аляксандр Сяргеенка нечакана не прыйшоў у суботу на з’езд «Маладых дэмакратаў». Сябры Алеся ўстурбаваліся, дзе ён знаходзіцца. Пазней высветлілася, што Сяргеенка ў спецпрыёмніку на Акрэсціна.

Яны абвінавачваюцца па арт. 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Адміністратыўныя справы будуць разглядацца ў судзе Маскоўскага раёна Менска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства