Алега Воўчака дапыталі паўторна
Праваабаронцу, кіраўніка праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога
насельніцтву» Алега Воўчака 29 студзеня дапыталі па справе пра падзеі
19 сьнежня.
Воўчак заявіў міліцыянтам, што яго ўжо дапытвалі па гэтай крымінальнай
справе супрацоўнікі КДБ. Ён таксама запатрабаваў у супрацоўнікаў МУС,
каб яму выдалі пісьмовае пацьверджаньне, што ў яго бралі паказаньні.
Апытаньні носяць масавы характар, у міліцыі Фрунзенскага раёну нават
у выходныя знаходзілася велізарная колькасьць людзей. Іх запрасілі,
каб яны далі паказаньні па гэтай крымінальнай справе, сьведчыць Алег
Воўчак.
Праваабаронца кажа, што позвы ён не атрымліваў. Яго настойліва
выклікалі на размову праз тэлефон. Прычым, кажа Воўчак, званкі паступалі
ня толькі яму самому, але і яго сваякам. Менавіта па просьбе
сваякоў, якія стаміліся ад ціску супрацоўнікаў міліцыі,
ён і адправіўся на гутарку.