Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед праваабаронцаў
https://spring96.org/be/news/40933
2011
2011-01-27T16:30:54+0200
2011-01-27T16:30:54+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнулася да беларускіх уладаў з тэрміновай заявай, у якой гэтая ўплывовая міжнародная арганізацыя заклікае ўрад Беларусі неадкладна спыніць усе формы пераследу праваабаронцаў у краіне.
Заява звяртае ўвагу беларускіх уладаў на недапушчальнасць пераследу праваабаронцаў, у прыватнасці ў дакуменце згадваецца нядаўняе папярэджанне, вынесенае Беларускаму хельсінскаму камітэту за зварот да Спецдакладчыка ААН па незалежнасці суддзяў і адвакатаў.
“Абсерваторыя лічыць, што папярэджанне, вынесенае БХК, з’яўляецца прамой расправай за законнае выкарыстанне права падачы скаргаў у міжнародныя праваабарончыя структуры”, -- сцвярджаецца ў заяве.