Звольненыя і адлічаныя за Плошчу
Неўзабаве пасьля падзеяў на плошчы
Незалежнасьці ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня пачалі зьяўляцца зьвесткі
пра звальненьні з працы і адлічэньні з ВНУ ўдзельнікаў акцыі апазыцыі.
Сьпіс звольненых і адлічаных:
Валянціна Бусько, адвакатка Гарадзенскай абласной калегіі;
Ільля Васілевіч, Менскі політэхнічны каледж;
Андрэй Вількін, дацэнт катэдры фізычнага выхаваньня
Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту;
Тацьцяна Грыбоўская, гістарычны факультэт Беларускага
дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту;
Натальля Ільініч, выкладчыца гісторыі з Талькі;
Аліна Літвінчук, Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт;
Андрэй Лугін, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт;
Алесь Ляўчук, берасьцейскі карэспандэнт газэты "Знамя
юности" (за адмову апісваць падзеі ў Менску ў нэгатыўным сьвятле);
Ірына Панкавец, кухар сярэдняй школы Барысава;
Тацьцяна Суслава, Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт;
Юрась Шпак-Рыжкоў, супрацоўнік камунальнага прадпрыемства
"Менскгарсьвятло", назіральнік за выбарамі ад Партыі БНФ;
Арцём Хвасьцюк, студэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі.