viasna on patreon

Ваенная контрвыведка праводзіць допыт Арцёма Старыкава, на чарзе - Алег Балцэвіч

2011 2011-01-27T12:02:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/starikov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ваенная контрвыведка ўсё больш актыўна ўцягваецца ў працэс допытаў грамадзян па справе масавых беспарадкаў 19-20 снежня 2010 года ў Менску.

27 студзеня  ў 11-00 на допыт быў выкліканы давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава Арцём Старыкаў. Допыт праводзіць старшы оперупаўнаважаны 4 аддзела ваеннай контрвыведкі КДБ маёр Дмітрый Сухачоў.  Допыт працягваецца дагэтуль.

участие в организации указанных незаконных действий.

На 28 студзеня супрацоўнік ваеннай контрвыведкі запрасіў на гутарку давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава Алега Балцэвіча

Нагадаем, 25 студзеня ва ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці быў паўторна выліканы позвай 19-гадовы Руслан Нікіценка. Ён быў затрыманы на акцыі 19 снежня і па рашэнню суда 10 сутак правёў на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства