Звольнілі настаўніцу Наталлю Ільініч з Талькі
Як паведаміла НН настаўніца гісторыі Наталля Ільініч, ёй не працягнулі кантракт.
Спадарыня Ільніч адпрацавала ў школе больш за чвэрць стагоддзя. Афіцыйнай падставай для непрацягнення кантракта сталі памылкі, дапушчаныя пры вядзенні журналаў. «За 25 гадоў працы не навучылася весці журнал», — з іроніяй заўважае жанчына. Яна з’яўляецца сяброўкай Партыі БНФ.
Прычыну бачыць у леташніх прэтэнзіях да яе начальніка ўпраўлення адукацыяй Мінаблвыканкама Таісы Данілевіч. Год таму чыноўніца патрабавала ў шэрагу настаўнікаў, якія з’яўляюцца сябрамі апазіцыйных партый, выйсці з іх. І пагражала звальненнем.
Цяпер Наталля Ільініч збіраецца шукаць новую працу. Але ўпэўнена, што ў Пухавіцкім раёне ўладкавацца не атрымаецца. Збіраецца паспрабаваць у суседнім Асіповіцкім раёне альбо Мінску.
5 студзеня ў Наталлі Ільініч правялі ператрус: шукалі «орудія преступленія», а забралі камп’ютар.