Татальны ператрус у Гомелі
https://spring96.org/be/news/40881
2011
2011-01-26T11:57:15+0200
2011-01-26T11:57:15+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/peratrus1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Літаральна паўгадзіны таму завяршыўся паўторны ператрус у грамадска-палітычным офісе на вуліцы Палескай, 52. Адначасова ператрусы праходзяць на кватрах актывістаў Васіля Палякова і Леаніда Судаленкі.
Канфіскоўваюцца дыктафоны, ксераксы, прынтэры, кампутары.
Ператрус праводзяць аператыўнікі КДБ пад камандаю дазнавацеля Генадзя Белкаўца. Гэта тыя самыя асобы, якія праводзілі папярэдні ператрус.
Падчас усіх гэтых ператрусаў сканфіскаваныя 6 кампутараў, іншая аргтэхніка.