viasna on patreon

Суд Цэнтральнага раёну Менску разгледзеў справу непаўнагадовай школьніцы Веранікі Лазоўскай і вынес ёй папярэджаньне

2006 2006-03-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяўчынку абвінавацілі за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Яе затрымалі на пікеце каля Расейскай амбасады 28 сакавіка, але судзілі за падзеі 6 сакавіка, калі ў яе знайшлі агітацыйныя матэрыялы за кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча.

Судзьдзя Аляксей Бычко не дазволіў паплечнікам Веранікі Лазоўскай, сябрам моладзевай незарэгістраванай арганізацыі "Зубр", прысутнічаць на судовым паседжаньні. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі дзяўчынку за непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыянта. Вераніка распавяла ў судзе, што 6 сакавіка міліцыянты затрымалі ейную сяброўку і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну. Празь нейкі час Вераніка прыйшла туды і пацікавілася, калі адпусьцяць сяброўку. Тады, з ейных слоў, маёр міліцыі ўдарыў Вераніку і зацягнуў у пастарунак. Дзяўчынку абшукалі — і знайшлі ў яе дазволеныя агітацыйныя ўлёткі з партрэтам кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча. Агітацыйныя матэрыялы забралі, а дзяўчынку, разам зь сяброўкай, адпусьцілі.
Вераніка Лазоўская распавяла радыё Свабода: "Мяне ўдарылі. Гэта быў маёр Шарагураў. Такі, з вусамі. Спачатку на мяне хацелі скласьці пратакол, што я, нібыта, нецэнзурна лаялася на гэтага маёра. Потым — што я расклейвала налепкі. Потым мяне палохалі, што завядуць крымінальную справу за заклік прыйсьці на несанкцыянаваную акцыю 19 сакавіка".

Судзьдзя Аляксей Бычко вынес дзяўчынцы папярэджаньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства