Фёдара Мірзаянава гвалтоўна даставілі на допыт
https://spring96.org/be/news/40860
2011
2011-01-25T12:48:17+0200
2011-01-25T12:48:17+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kryminalnajasprava.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фёдар Мірзаянаў пасля падзеяў 19 снежня ў Менску адбываў адміністратыўны арышт тэрмінам у 15 сутак у Жодзіна. Малады чалавек з’яўляецца студэнтам 3-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, партыйнай прыналежнасці, сяброўства ў дэмакратычных моладзевых арганізацыях, па папярэдняй інфармацыі, не мае.
26 студзеня Фёдар павінен быў ісці на допыт у КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Аднак сёння зранку да яго дадому прыехалі невядомыя асобы, якія гвалтоўна даставілі яго на допыт у следчае упраўленне па вуліцы Сапёраў у Менску.
На дадзены момант сувязь з Фёдарам Мірзаянавым адсутнічае.