viasna on patreon

У кватэрах сталічных актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" працягваюцца ператрусы

2006 2006-03-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё Свабода, ператрусы адбыліся ў менчукоў Сяргея Лісічонка, Аляксея Шэіна, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага. Ордэры на ператрусы падпісаны намесьнікам старшыні КДБ Віктарам Вягерам і генэральным пракурорам Пятром Міклашэвічам. Прычым, вышуквалі хлопцаў не адпаведна з месцамі іхнае прапіскі. Відавочна, было вядома, дзе яны фактычна жывуць. Барыс Гарэцкі распавёў: "Я пражываю ў свайго дзеда — ня там, дзе прапісаны. Яны суткі чакалі, пакуль хто-небудзь выйдзе з хаты, потым "уламіліся", ператрусілі ўсю хату — кожную кніжачку пераглядзелі. Некалькі гадзін ішоў ператрус. Канфіскавалі штук 60 кніжак Пашы Севярынца, дробязь усялякую".

Пасьля ўчыненых вобшукаў спадароў Лісічонка, Корбана і Гарэцкага, на якіх заведзены крымінальныя справы, адвезьлі ў КДБ на допыты, узяўшы падпіскі пра замоўчваньне інфармацыі. Крымінальная справа заведзена таксама і на Зьмітра Дашкевіча, які раней быў арыштаваны на 15 сутак. Актывістаў абвінавачваюць у дзеяньні ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт", ідзе сьледзтва, ёсьць сьледчая група, якая дапытвае рэгіянальных сябраў.

Трое бабруйскіх “маладафронтаўцаў” цяпер адбываюць пакараньні ў Жодзіне і на Акрэсьціна за ўдзел у масавых мерапрыемствах. Трох расшуквае КДБ. Валер Мацкевіч з Бабруйску распавёў: "Цяпер ідзе пошук у Бабруйску чалавека (я ня буду яго называць). Яго выклікалі на допыт у КДБ. Іх цікавілі тры прозьвішчы — актывістаў “Маладога фронту”: дзе яны знаходзяцца, як іх можна знайсьці. Прынамсі, за мной некалькі дзён таксама сачылі. Таму цяпер я жыву ня дома, бо ведаю, што намерваюцца й мяне знайсьці. Яшчэ магу распавесьці пра, так бы мовіць, рэгіянальнае ўзьдзеяньне праз ваенкамат. Усім актывістам штабу Мілінкевіча, “маладафронтаўцам”, прыйшлі позвы зьявіцца ў ваенкамат — каб не была заведзена крымінальная справа”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства