Швейцарскія праваабаронцы заклікаюць увесьці візавыя санкцыі супраць Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/40856
2011
2011-01-24T20:52:20+0200
2011-01-24T20:52:20+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/libereco.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco зьвярнулася да ўраду краіны з заклікам аб неадкладным увядзеньні візавых санкцыяў у дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама іншых высокапастаўленых асобаў Беларусі.
“Было б цалкам непрымальна і шкодна для рэпутацыі нашай краіны, калі б апошняму дыктатару Еўропы дазволілі катацца на лыжах у Швейцарыі, усяго праз некалькі тыдняў пасьля таго, як ён санкцыянаваў зьбіцьцё і затрыманьне апазіцыйных палітыкаў”, – кажа старшыня Libereco Switzerland Марцін Штадэльман.
“Польшча ўжо ўвяла візавыя санкцыі супраць дзясяткаў беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальсіфікацыю выбараў і парушэньні правоў чалавека. Швейцарыя мусіць зрабіць тое ж самае”, – адзначаецца ў заяве.