Суд у Рагачове не знайшоў крыміналу ў дзеяньнях мясцовага прадпрымальніка Ўладзімера Тамковіча і вынес яму апраўдальны прысуд.
https://spring96.org/be/news/4078
2006
2006-03-29T10:00:00+0300
2006-03-29T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Спадар Тамковіч быў затрыманы 25 лютага падчас распаўсюду газэты "Народная воля" на мясцовым рынку. Тады на яго склалі пратакол, але нават не пацікавіліся, ці прадпрымальнік мае дамову з рэдакцыяй на распаўсюд газэты. Паводле спадара Тамковіча, рэдакцыя "Народнай Волі" перадала ў суд ксэракопію дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць, што паміж ім і рэдакцыяй была своечасова падпісаная неабходная дамова.
28 сакавіка суд у Рагачове апраўдаў прадпрымальніка Ўладзімера Тамковіча. "На дзіва, ніякіх наступстваў. Для мяне гэта хоць маленькая, але перамога," - пракаментаваў ён падзеі радыё Свабода.