Ператрус у Раісы Міхайлоўскай працягваецца па месцы жыхарства
Пад час ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі КДБ 19 студзеня
ў офісе грамадскага аб'яднаньня "Цэнтр па правах чалавека", канфіскаваныя
тры кампутары. Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўнік
аб'яднаньня Раіса Міхайлоўская.
Праваабаронца таксама пасьпела паведаміць, што ператрус ў дадзены момант завершаны і зараз супрацоўнікі КДБ разам з ёй едуць да яе ў кватэру, каб таксама правесці там ператрус.
Нагадаем,
17 студзеня прайшлі ператрусы ў віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Паводле яго слоў, супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы ў яго на дачы, у офісе, а таксама ў кватэры, дзе пражываюць яго жонка і сын. Ператрус у мінскім офісе праваабаронцаў, якія праводзілі кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары", стаў другім пасля прэзідэнцкіх выбараў. У выніку першага ператрусу 20 сьнежня была канфіскаваная аргтэхніка.
5 студзеня адбыўся ператрус у офісе Беларускага Хельсінкскага камітэта.