viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2011 2011-01-11T12:42:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Чарговая праграма складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

Мінчанін Сяргей Пякарчык увечары 19 снежня ў ліку іншых быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў раёне плошчы Незалежнасці. 20 снежня пастановай суду Партызанскага раёна сталіцы ён быў прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 13 сутак. Пакаранне адбываў у ізалятары на Акрэсціна. Сяргей Пякарчык лічыць, што падчас яго затрымання і разгляду справы ў судзе, а таксама падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту супрацоўнікі  міліцыі груба парушалі ягоныя правы і законныя інтарэсы. З гэтай нагоды ён з дапамогай праваабаронцаў падаў скаргу ў пракуратуру горада Мінска. Пра падрабязнасці затрымання, суд  і ўмовы ўтрымання падчас адбыцця пакарання – у гутарцы з Сяргеем Пякарчыкам.

Завершыць праграму традыцыйная рубрыка “Захаваем жыцьцё”.

У музычных паўзах прапануем кампазіцыі гурту “Чырвоным па белым” з альбому “Крывавы сакавік”.

Сітуацыя ў Беларусі працягвае заставацца напружанай: інфармацыя пра новыя ператрусы, канфіскацыі і допыты прыходзіць штодня. Менавіта таму "Хроніка пераследу" за мінулы тыдзень прадстаўлена ў двух блоках, у адным з іх прадстаўлены падзеі, якія тычацца крымінальнага пераследу, у другіх гаворка гаворка вядзецца пра іншыя факты парушэньняў правоў чалавека.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

https://spring96.org/sites/default/files/2011-01-11_Ludzmi_Zvacca.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства