За кіпучай чэкісцкай работай. 18 студзеня
https://spring96.org/be/news/40751
2011
2011-01-18T21:42:30+0200
2011-01-18T21:42:30+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Хроніка рэпрэсій. Ператрусы, затрыманьні, допыты ў КДБ і міліцыі працягваюцца ў розных гарадах Беларусі. АБНАЎЛЯЕЦЦА
21:00
Аляксандар Кавальчук быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты
Віталя Рымашэўскага. Ператрус праводзіўся паводле пастановы пракурора
Гомельскай вобласьці Валянціна Шаева.
У Кавальчука канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы, некалькі кампакт-дыскаў з матэрыяламі пра рэпрэсіі 1930-х гадоў.
У пастанове
пракурора было напісана, што быццам бы спадар Кавальчук удзельнічаў
у масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. Аднак у Менску яго ў гэты
дзень дакладна не было. Тым ня менш, супрацоўнікі КДБ паабяцалі
выклікаць актывіста на допыт.