viasna on patreon

Штабы Казуліна і Мілінкевіча абскардзяць вынікі выбараў у Вярхоўным судзе

2006 2006-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік перадвыбарчага штабу Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб паведаміў “Свабодзе”, што сёньня будзе напісаная скарга ў Вярхоўны суд наконт непрызнаньня вынікаў выбараў прэзыдэнта 19 сакавіка.

Пазьней праз адваката дакумэнт будзе перададзены на падпісаньне спадару Казуліну, які знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА паводле падазрэньня па крымінальнай справе.

Спадар Грыб паведаміў, што пасьля падачы гэтай скаргі перадвыбарчы штаб спыніць працу і пяройдзе ў рэчышча партыйнай дзейнасьці.

У перадвыбарчым штабе Аляксандра Мілінкевіча сёньня таксама вырашылі да 31 сакавіка падаць аналягічную скаргу ў Вярхоўны суд аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства