viasna on patreon

У Рэчыцы судзілі Пятра Кузняцова за ўлёткі

2011 2011-01-18T15:50:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд г.Рэчыца аштрафаваў актывіста руху «За свабоду» Пятра Кузняцова на 20 базавых вялічыняў за распаўсюд улётак. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі на дарозе ў аўтамабілі, у якім падчас агляду былі знойдзеныя інфармацыйныя матэрыялы пра нядаўнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

- Мяне аштрафавалі абвінаваціўшы ў тым, што я быццам бы распаўсюджваў на аўтадарозе сродкі масавай інфармацыі. Па судзе я патлумачыў, што паводле беларускага заканадаўства ўлёткі не з’яўляюцца сродкамі масавай інфармацыі. Па-другое мы давялі, што ніякага распаўсюду не было, бо нас затрымалі на дарозе калі мы ехалі. Але суд нашых аргументаў не пачуў і прызначыў штраф.

Пётр Кузняцоў лічыць, што ён мог бы быць у крайнім выпадку абвінавачаны ў валоданні ўлёткамі, аднак ні ў якім разе не ў іх распаўсюдзе, і таму ён збіраецца абскардзіць прысуд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства