viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2011 2011-01-18T09:22:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Чарговая праграма складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” і “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com

Сёння, 18 студзеня, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень. Прычым інфармацыя падаецца двума асобнымі блокамі:  у першым прадстаўлены агляд апошніх падзеяў, датычных крымінальных спраў, узбуджаных напярэдадні і пасля правядзення акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У працяг – пра апошнія факты пераследу грамадска-палітычных актывістаў, новыя ператрусы і допыты.

Рубрыка “Падзеяй тыдня” прысвечана канферэнцыі "Вайсковае становішча ў Беларусі? Як да таго дайшло і што далей?", што адбылася ў польскім Сейме 13 студзеня. Аднак не ўсе мяркуемыя ўдзельнікі з беларускага боку змаглі патрапіць у Варшаву – праз перашкоды спецслужбаў.

Госць праграмы - сябра Партыі БНФ Юрась Шпак-Рыжкаў. Гэта адзін з нешматлікіх дэмакратычных прадстаўнікоў, увайшоўшых у склад участковай выбарчай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах. Сябра УВК сумленна выконваў сваю працу, чым і прыйшоўся не да спадобы сваім калегам. За два дні да асноўнага дня галасавання адміністрацыя Ленінскага раёну сталіцы прыняла рашэнне аб адлічэнні сп. Шпака-Рыжкава са складу ўчастковай камісіі. Гэты факт, а таксама затрыманне і наступнае пакаранне партыйнага актывіста 10-суткавым арыштам за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня на плошчы Незалежнасці паслужылі падставай для звальнення з працы. Афіцыйная прычына - прагулы без паважных прычынаў. Пра парушэнне працоўных правоў дэмакратычнага актывіста і пра тое, якую пазіцыю ў яго сітуацыі заняў афіцыйны прафсаюз – у інтэрв’ю распавядае Юрась Шпак-Рыжкаў.

У музычных паўзах гурт “Уліс” з кампазіцыямі з альбому “Чужаніца” 1989-га году – і праз 22 гады яны не губляюць сваёй актуальнасці.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

https://spring96.org/sites/default/files/2011-01-18_Ludzmi_Zvacca.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства