viasna on patreon

Прафсаюз РЭП: Улады ня змогуць аслабіць актыўнасць нашай арганізацыі

2011 2011-01-17T16:46:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэспубліканская Рада Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП)  выступіла з заявай, у якой адзначыла, што сваімі дзеяннямі ўлады ня змогуць пасеяць у грамадстве страх, асудзіць беларусаў на прыстасавальніцтва і бясспрэчнае падначаленне. Наадварот, актывісты ўпэўненыя, што гэта паспрыяе яшчэ большай салідарнасці сяброў арганізацыі, усіх працоўных людзей дзеля абароны сваіх правоў і найхутчэйшых дэмакратычных пераменаў у краіне.  

Таксама ў заяве незалежны прафсаюз патрабуе неадкладна вярнуць канфіскаваную падчас ператрусу тэхніку і дакументы.

Нагадаем, 14 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у мінскім офісе прафсаюза РЭП, пасля чаго вывезлі ўсе камп'ютары і электронныя носьбіты інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства