У Брэсце за распаўсюд бюлетэня затрымалі трох актывістаў
https://spring96.org/be/news/40718
2011
2011-01-17T10:07:28+0200
2011-01-17T10:07:28+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Каля Брэсцкага аблвыканкама затрымалі трох маладых людзей, якія раздавалі бюлетэнь пра арыштаваных кандыдатаў на прэзідэнцтва, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. У 8.45 быў затрыманы Іван Стасюк, у 9.00 Вікторыя Грышанава і ў 9.15 Юрый Бакур. Першыя двое знаходзяцца ў Ленінскім РАУС, месцазнаходжанне Юрыя Бакура пакуль не ўстаноўленае, сказаў Раман Кісляк.