viasna on patreon

Ідэолагі абмеркавалі "правы чалавека", але адстойваць іх адмовіліся

2011 2011-01-13T19:58:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У рэдакцыі газеты "СБ — Беларусь сегодня" прайшоў крулы стол на тэму "Права на правы: дэмакратыя, правы чалавека, законнасць".  Удзел у ім прынялі акадэмік Яўген Бабосаў, галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін, загадчык кафеэдры Акадэміі кіравання Сяргей Кізіма і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Па словах Мацкевіча, ён пайшоў на гэтую гутарку, бо прынцыпова выступае за дыялог. Да таго ж, гэта, кажа ён, пасля 19 снежня гэта была першая спроба з боку ўлады паразмаўляць з кімсьці з апанентаў.

Як паведаміў Мацкевіч у эфіры Еўрарадыё, ён пазнаёміў удзельнікаў з высновамі праваабаронцаў наконт таго, што ў беларускіх турмах і СІЗА адбываюцца катаванні і здзекі з людзей. Мацкевіч прапанаваў ім падпісаць зварот да Генпракурора з просьбай праверыць згаданыя факты. Аднак удзельнікі круглага стала, нягледзячы на прамовы пра свабоду ў Беларусі, адмовіліся падпісваць гэты зварот.

На думку Уладзіміра Мацкевіча, апазіцыі ўсё ж неабходна весці дыялог з уладамі. Для гэтага трэба аб'яднацца і вылучыць адну асобу — напрыклад, Аляксандра Мілінкевіча. Калі гэтая асоба не падыходзіць, то Мацкевіч згодны ўзяць гэтую ролю на сябе. Пагатоў, ён, маўляў, ведае, як дамагчыся вызвалення палітвязняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства