МУС падвало вынікі амністыі
https://spring96.org/be/news/40665
2011
2011-01-13T13:35:00+0200
2011-01-13T13:35:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі падвяло вынікі апошняй амністыі, што завяршылася 7 студзеня.
Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, пад дзеянне закона аб амністыі трапілі 17.348 асоб, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, і 5.041 — у папраўчых установах адкрытага тыпу.
У выніку былі вызваленыя 3.300 чалавек, на адзін год скарочаны тэрмін пакарання 8.673 зняволеным.