Канстанцін Жукоўскі атрымаў 8 сутак
13 студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пакараў актывіста Кастуся Жукоўскага адміністратыўным арыштам
на 8 сутак. Ён быў прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).
Да справы былі далучаныя паказаньні супрацоўнікаў УКДБ па
Гомельскай вобласці Аляксея Шадзінава і Аляксандра Літвінчука аб тым, што Жукоўскі брыдкасловіў, знаходзячыся каля будынку КДБ.
Жукоўскі вінаватым сябе ня
лічыць і заяўляе, што супрацоўнікі упраўленьня КДБ па
Гомельскай вобласці парушылі
яго правы на свабоднае перамяшчэньне, атрыманьне і распаўсюд інфармацыі.
Нагадаем, што Канстанцін Жукоўскі быў затрыманы 13 студзеня ў Гомелі каля будынку КДБ на вул. Білецкага, 2 , дзе чакаў сваіх сяброў, якіх выклікалі на допыт. Паводле яго слоў, ён здымаў на відэакамеру помнік Феліксу Дзяржынскаму.