У міліцыю выклікаюць жонку музыкі Алеся Таболіча
Жонку музыкі Алеся Таболіча (гурт Znich) Алесю выклікаюць у міліцыю ў сувязі з прысутнасцю на плошчы Незалежнасці 19 снежня. "Ваш тэлефон быў засвечаны", — сказаў супрацоўнік міліцыі. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў Алесь Таболіч.
Паводле яго слоў, тэлефанавалі не толькі
жонцы, якая здавала іспыты, але і сваякам. Бацькі Алесі запатрабавалі позву,
тады міліцыянт, які прадставіўся супрацоўнікам аддзела па барацьбе з
арганізаванай злачыннасцю, патэлефанаваў 70-гадовай бабулі ў вёску. Гэта
найбольш абурыла Алеся Таболіча, бо бабуля была перапалоханая, скардзілася на
здароўе. Ён здзіўляецца, чаму не патэлефанавалі яму?
Адзначым, што Алеся з'яўляецца абанентам МТС. А ўчора прэс-служба МТС
паведаміла Еўрарадыё, што кампанія не давала міліцыі спісаў абанентаў, якія
былі зарэгістраваныя ў сотавых сетках ў раёне плошчы Незалежнасці 19 снежня.