Пачобута не выпусцілі з КДБ, вязуць у Мінск на суд
https://spring96.org/be/news/40621
2011
2011-01-13T11:03:06+0200
2011-01-13T11:03:06+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як стала вядома «Нашай Ніве», гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута вязуць у Мінск на суд. Ён адбудзецца ў судзе Кастрычніцкага раёну (вул. Сямашкі, 33). Хутчэй за ўсё, Пачобута будуць судзіць за падзеі 19 снежня.
Учора ўвечары ў кватэры журналіста «Газеты выборчай» супрацоўнікі КДБ цягам правялі ператрус, пасля чаго Андрэя забралі з сабой. Да сённяшняй раніцы пра яго лёс не было ніякіх звестак.