viasna on patreon

За выбарчы ролік Саннікава закрылі "Аўтарадыё"

2011 2011-01-12T14:18:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэспубліканская камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанні прыняла рашэнне ануляваць права на эфірную трансляцыю "Аўтарадыё", якое вяшчала на FM-хвалях у Мінску.

Як паведаміў Рацыі, кіраўнік радыёстанцыі Юры Базан, падставай для закрыцця стала "невыкананне творчай канцэпцыі і распаўсюд інфармацыі, што змяшчала публічныя заклікі да экстрымісцкай дзейнасці".

Канкрэтныя прыклады ў лісце не прыводзіцца, але Юры Базан пэўны, што гаворка ідзе пра перадвыбарчы ролік Андрэя Саннікава, які прагучаў на хвалях "Аўтарадыё":

– Мы звязваем гэта з фразай Саннікава ў агітацыйных матэрыялах – "лёс краіны рашаецца не на кухні, а на плошчы". У эфіры ролік быў паўтары або два дні. Цяпер мы падрыхтуем іск у Вышэйшы гаспадарчы суд аб прызнанні рашэння камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні несапраўдным.

"Аўтарадыё" было адзінай з беларускіх FM-cтанцый, якое пагадзілася ўзяць у эфір перадвыбарчыя ролікі Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава.

Адна са старэйшых беларускіх радыёстанцый перажыла ўжо аднойчы закрыццё. У 1995 годзе ім адмовілі ў працягненні дамовы на эксплуатацыю перадатчыка. Аднавіць сваю дзейнасць "Аўтарадыё" здолела толькі праз чатыры гады. Cёлета радыё замаўчала ў 12.40 12 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства