viasna on patreon

КДБ папярэдзіла магілёўскага Зміцера Салаўёва за ўскладаньне кветак

2011 2011-01-12T13:12:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salaujou2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Намесьнік магілёўскай гарадской суполкі партыі БНФ Зміцер Салаўёў сёньня атрымаў папярэджаньне ў абласным упраўленьні КДБ. Папярэджаньне актывісту вынесенае за неаднаразовыя спробы ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Такімі мерапрыемствамі супрацоўнік КДБ палічыў ўскладаньні кветак 25 сакавіка і 26 сакавіка мінулага году да памятных знакаў у Магілёве.

Разам з Салаўёвым у якасці грамадскага прадстаўніка ў КДБ патрапіў і  праваабаронца Барыс Бухель. Прычым, дазваляючы прысутнічаць пры размове яму паведамілі: “Бачыце, якое ў нас пацяпленьне, нават Вам не адмаўляем прысутнічаць”.

Магілёскія праваабаронцы паведамляюць, што папярэджаньне будзе абскарджанае ў судовым парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства