У Гародні ідуць ператрусы
https://spring96.org/be/news/40556
2011
2011-01-12T10:53:03+0200
2011-01-12T10:53:03+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раніцай да гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава дахаты прыехалі супрацоўнікі КДБ, уручылі позву і забралі з сабой. Першапачаткова выказвалася меркаваньне, што на допыт, але як высьветлілася - для правядзеньня ператрусу ў офісным памяшканьні.
Віктар Сазонаў з'яўляўся ўдзельнікам маніторынгу "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Таксама стала вядома, што на дадзены момант у Гародні праводзяцца ператрусы ў офісах патрыі АГП і БНФ, якія знаходзяцца ў адным будынку.
.