“Маладафронтаўцы” ідуць у КДБ
https://spring96.org/be/news/40553
2011
2011-01-12T10:10:37+0200
2011-01-12T10:10:37+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На сёньня ў КДБ запрошаныя менскія маладафронтаўцы Тацьцяна
Шапуцька, Вікторыя Ладзіс і Міхась Бутылін, у Гомелі - мясцовы сябра МФ Антон
Назаранка.
Маладыя людзі выступаюць у якасьці сьведак па справе аб масавых беспарадках.
Але як паказвае практыка ранейшых допытаў, маладафронтаўцаў дапытваюць
збольшага пра дзейнасьць "Маладога Фронту" й яе лідэраў.
Учора КДБ наведала менская актывістка Кася Далідовіч. Дзяўчына дала падпіску пра неразгалошваньне, таму ня можа падзяліцца зьместам размовы.